помогите написать ПОЖАЛУЙСТА!!!!!!!!!!!!!
сачыненне-аписанне помника Максиму Багдановичу
СРОЧНО!!!!

Вопрос школьника по предмету Беларуская мова

помогите написать ПОЖАЛУЙСТА!!!!!!!!!!!!!
сачыненне-аписанне помника Максиму Багдановичу
СРОЧНО!!!!

Ответ учителя по предмету Беларуская мова

Помнік Максіму Багдановічу усталяваны ў скверы на плошчы Парыжскай Камуны, перад тэатрам оперы і балета, недалёка ад месца, дзе стаяў дом, у якім нарадзіўся і жыў паэт. Адкрыты 9 сьнежня 1981 г. у дзень 90-годдзя з дня нараджэння М. Багдановіча. Аўтары помніка скульптар С. Вакар, архітэктары Ю. Казакоў, Л. Маскалевіч. Бронзавая статуя паэта вышынёй 4,6 метра ўсталяваная на п’едэстале з чырвонага граніту. Паэт намаляваны са скрыжаванымі на грудзях рукамі, у правай руцэ букет васількоў — кветак, якія апеты ў яго паэзіі.

Максім Багдановіч нарадзіўся 9 сьнежня 1891 г. ў Мінску, адкуль затым бацькі павезлі яго ў Гродна. Тут у раннім дзяцінстве Максім асірацеў: ад туберкулёзу зусім маладою памерла яго мама. Вучыўся паэт у гарадах на Волзе — гімназіях Ніжняга Ноўгарада і Яраслаўля. Марыў паступіць у Пецярбургскі універсітэт, каб там вывучаць беларускую філалогію. Аднак па патрабаванні бацькі ў 1911 годзе паступіў у яраслаўскі Дзямідаўскі юрыдычны ліцэй.

З 1910 году малады паэт займаўся мастацкім перакладам. На беларускую мову ім былі пераведзеныя некаторыя творы Гарацыя, Авідзія, Шылера, Гейнэ, Верлена, Верхарна, Пушкіна, Майкава. А на рускую — вершы Янкі Купалы, Шаўчэнкі, Франка, Крымскага. Багдановіч стаў адным з заснавальнікаў навуковай гісторыі беларускай літаратуры. У абарону яе народнасці і рэалізму ён выступіў з шэрагам артыкулаў. Публіцыстыка Максіма змяшчалася на старонках «Нашай нiвы», у яраслаўскіх газетах, маскоўскіх часопісах «Украінскае жыццё» і «Нацыянальныя праблемы», пецярбургскіх — «Жыццё для ўсіх» і «Паўночныя запіскі». У 1914 году паэт выдаў у Маскве гісторыка-этнаграфічныя нарысы «Чырвоная Русь», «Браты-чэхі», а ў 1916 — «Беларускае Адраджэнне».

У тым жа 1916 годзе Багдановіч скончыў ліцэй у Яраслаўлі і прыехаў у Мінск. Тут ён пасяліўся ў адным доме са Змітраком Бядулям — на вуліцы Мала-Георгіеўскай, 12 (цяпер — Льва Талстога, 14а) . У родным горадзе паэт паступіў на службу ў губернскі харчовы камітэт, дзе працаваў сакратаром.

У Мінску паэт напісаў баладу «Страцім — лебедзь» і артыкулы «Беларускі бежанскі прытулак «, «Голас з Беларусі», «Аб веры нашых прашчураў». У пачатку 1917 года зноў здароўе яго пагоршылася , і ён з’ехаў у Ялту. Але дні Багдановіча былі палічаныя. Максім паміраў гэтак жа высакародна і мужна, як жыў — без нараканняў і скаргаў . На яго стале застаўся неадпраўлены ліст бацьку : «Добры дзень, стары верабей. . Маладому вераб’ю дрэнна». Ён не аднёс яго на пошту, каб не прычыняць родным лішніх клопатаў. 25 мая 1917 года паэт памёр — у месцах, далёкіх ад сяброў, блізкіх, удалечыні ад любімай Беларусі…

Сёння яго вершы ведаюць і любяць не толькі ў гэтай краіне. Некаторыя з іх — «Зорка Венера» і «Слуцкія ткачыхі» — пакладзены на музыку і сталі, па сутнасці, народнымі песнямі. У 90-я гады мінулага стагоддзя ў Траецкім прадмесці сталіцы адкрыўся музей паэта, а побач з вуліцай, якая носіць яго імя, каля будынка тэатра оперы і балета, усталяваны помнік.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие вопросы от пользователей