паведамленне пра лiчэбнiк на белорусском помогите срочно п

Вопрос школьника по предмету Беларуская мова

паведамленне пра лiчэбнiк на белорусском помогите срочно п

Ответ учителя по предмету Беларуская мова

Лічэбнік — гэта самастойная часціна мовы, якая абазначае колькасць або парадак прадметаў пры лічэнні.

У адпаведнасці са значэннем і граматычнымі асаблівасцямі ўсе лічэбнікі падзяляюцца на некалькі разрадаў (відаў).

Колькасныя лічэбнікі абазначаюць цэлы (пяць, восем), дробавы (адна шостая, тры дзясятыя) або зборны лік (шасцёра, васьмёра) і адказваюць на пытанне колькі? Таму выдзяляюць:

1) лічэбнікі, якія абазначаюць цэлы лік;

2) дробавыя;

3) зборныя.

 

Парадкавыя лічэбнікі абазначаюць парадак прадметаў пры лічэнні (чацвёрты, шосты) і адказваюць на пытанне які па парадку?

 

Як самастойная часціна мовы, лічэбнік характарызуецца адметнымі марфалагічнымі і сінтаксічнымі асаблівасцямі. Пераважная большасць лічэбнікаў скланяецца.  Лічэбнікі сто і сорак маюць дзве склонавыя формы: сто, сорак — у назоўным і вінавальным склонах, сарака, ста — ва ўсіх астатніх. Не скланяюцца лічэбнікі дзевяноста, паўтара і паўтараста.

 

Толькі некаторыя лічэбнікі маюць род: адзін і адна, адно, два і дзве, абодва і абедзве, паўтара (пры назоўніках мужчынскага і ніякага родаў) і паўтары (пры назоўніках жаночага роду), тысяча, мільён, мільярд і г.д.

 

Не ўсе лічэбнікі маюць і лік: тысяча, мільён, мільярд і г.д. — адзіночны лік; адзін, адны (акуляры, вароты) — адзіночны і множны лікі.

 

У сказе лічэбнік можа выконваць разнастайную сінтаксічную ролю.

Пяць і шэсць — адзінаццаць.

Дадай да трох  шэсць.

Ён вастрыў ужо трэці аловак.

Другі дзень ідзе дождж.

 

Колькасныя лічэбнікі ў спалучэнні з назоўнікамі ўтвараюць колькасна-іменнае спалучэнне слоў, якое з’яўляецца адным членам сказа.

Ад лічэбнікаў трэба адрозніваць словы з колькасным значэннем: двойка, тройка, дзясятка, дзясятак (назоўнікі), падвоены, патроены (дзеепрыметнікі), дваіцца, траіцца (дзеясловы). Лічэбнікі адказваюць на пытанні колькі? або які па парадку? (чатыры, чацвёра, чацвёрты). Таксама да лічэбнікаў нельга дапасаваць прыметнікаў (шэсць, шасцёра, шосты — лічэбнікі; моцная шасцёрка — назоўнік).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие вопросы от пользователей